У 2018 г. спаўняецца:

 

515 г. з часу першага пісьмовага ўпамінання аб в. Данілевічы (1503)

255 г. з часу першага пісьмовага ўпамінання аб в.Убарцкая Рудня (1763)

225 г. з таго часу, як Убарцкая воласць стала ўваходзіць у склад Расійскай Імперыі.(1793)

215 г. з дня ўзвядзення ў в. Буйнавічы праваслаўнага храма  (1803)

155 г. з часу адкрыцця (1863) народных вучылішчаў у Брагіне, Петрыкаве, Лоеве, вёсках Сіманічы і Буйнавічы Лельчыцкага раёна, Лучыцы, Капаткевічы, Макарычы Петрыкаўскага раёна, Мікулічы, Ёлча, Астрагляды, Старыя Храковічы Брагінскага раёна, Рудабелка Акцябрскага раёна.

95 г. з часу стварэння ў Лельчыцкай воласці першай камсамольскай  ячэйкі на чале з Верай Буклей (1923)

85 г. з дня завяршэння калектывізацыі на тэрыторыі Лельчыцкага раёна.(1933)

85 г. з дня ўводу ў эксплуатацыю Маркоўскага цагельнага завода (1933)

85 г. з дня  арганізацыі Буйнавіцкай і Лельчыцкай МТС (1933)

90 г. з часу адкрыцця сярэдняй школы №1 у Лельчыцах (1928)

80 г. назад была разбурана праваслаўная Свята-Троіцкая царква ў Лельчыцах (1938)

65 г. з часу сфарміравання у Лельчыцкім раёне Малдаўскага  

партызанскага злучэння (вясна 1943)

75 г. з дня высадкі на аэрадроме “Дубніцкае” апрератыўнай  групы на чале з М.А.Кожухарам і В.А.Андрэевым, ў выніку чаго на тэрыторыі Лельчыцкага раёна  былі арганізаваны партызанскія атрады, на базе якіх стварылася Першае  Малдаўскае злучэнне. Лельчыцкі раён становіцца цэнтрам партызанскага руху Палесся, куды ўваходзіла 14 раёнаў Беларусі і Украіны. (зіма 1933)

70 г. назад была пабудавана школа ў в.Ліпляны. (1948)

70  г. з часу, калі ў Лельчыцах быў адкрыты сушыльны завод (1948)

70 г. з часу заснавання Тонежскага фальклорнага ансамбля “Таняжанка” сельскага Дома культуры Лельчыцкага раёна. Калектыў – удзельнік Міжнароднага музычнага кангрэса (Масква, 1971), дыпламант свята беларускага фальклору “Матчына песня” (Мінск, 1989), Рэспубліканскага свята “Дажынкі” (Мазыр, 2001), лаўрэат Рэспубліканскага фестывалю народнага мастацтва “Беларусь – мая песня” (1997-1998) і інш., выступаў на Беларускім тэлебачанні (1948)

65 г. з дня адкрыцця ў г.п.Лельчыцы помніка У.І.Леніну. (1953)

65 г. назад была пабудавана школа ў в.Сіманічы (1953)

55 г. з часу надання Данілевіцкаму дубу статуса помніка прыроды рэспубліканскага значэння паводле рашэння дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР ад 27.12.1963 г. №22\1, Пастанова Мінпрыроды ад 26.04.2007, №40. Дуб звычайны, мае ўзрост больш за 320 гадоў, вышынёй 32 м, дыяметр 1,6 м (на вышыні 1,3 м), акружнасцю 4,5 м. Знаходзіцца каля в. Данілевічы Лельчыцкага раёна (1963)

50 г. з дня адкрыцця у г.п.Лельчыцы кінатэатра “Партызан” (1968)

50 гадоў з часу  стварэння (1968) дакументальнага фільма пра Палессе «Песні Палесся» кінарэжысёрам Юрыем Мікалаевічам Цвятковым.

45 г. з дня ўвядзення ў эксплуатацыю будынка раённага Дома культуры (1973)

30 г. з дня ўвядзення ў эксплуатацыю новага будынка раённага  вузла сувязі (1988)

25 г. з дня адкрыцця у г.п.Лельчыцы камерцыйнай аптэкі фірмы “Белінфарм”(1993)

25 г. з дня адкрыцця новага будынку цэнтральнай раённай бібліятэкі (1993)

15 год  з дня стварэння прыватнага вытворчага  гандлёвага унітарнага прадпрыемства “В.П.Буковский” (2003г.)

Студзень

1 студзеня -  75 г. з дня стварэння партызанскай групы самаабароны у в.Глушкавічы (1943)

 6 студзеня – 75г. з дня трагедыі, калі фашысцкія карнікі спалілі в. Тонеж разам з яе жыхарамі. (1943г.)

15 студзеня  - 80 год з дня ўтварэння Палескай вобласці з цэнтрам у г. Мазыры.

Люты

6 лютага – 95 г. з дня нараджэння члена Саюза журналістаў БССР, мастака-графіка, ураджэнца г.п.Лельчыцы Мельянца Аляксандра Канстанцінавіча (1923)

11 лютага – 80 г. з дня нараджэння самадзейнага кампазітара,

ураджэнца г.п.Лельчыцы, Журовіча Уладзіміра Васільевіча (1938)

Сакавік

75 г. з дня ўвядзення ў  дзеянне партызанскага аэрадрома каля

в.Дубніцкае (1943)

24 сакавіка – 75 г. з дня стварэння Лельчыцкага падпольнага райкома партыі, які ўзначаліў камісар партызанскага атрада імя Кутузава – Лін Р.Л. (1943)

Красавік

22 красавіка – 15 г. з часу, калі створаны Мілашавіцкі лясгас Гомельскага лесагаспадарчага аб’яднання (2003)

Ноч з 28 на 29 красавіка – 75 г. з дня гібелі на аэрадроме “Дубніцкае” членаў аператыўнай групы ЦК УЛКСМ, на магіле якіх у парку г.п.Лельчыцы ўстаноўлены помнік (1943)

Май

1 мая – 50 год з дня адкрыцця ў г.п. Лельчыцы малочнага завода. (1968г.)

17 мая – 75 г. з дня арганізацыі на тэрыторыі Лельчыцкага раёна славацкага партызанскага атрада на чале з Янам Налепкам (1943)

Чэрвень

5 чэрвеня – 95 г. з дня нараджэння Героя Расіі, пісьменніка, ураджэнца в.Картынічы Лельчыцкага раёна Коласа Івана Андрэевіча (1923) Героя Расійскай Федэрацыі (1994). Член Саюза пісьменнікаў Расіі. Адзін з арганізатараў партызанскага руху на Палессі ў Вялікую Айчынную вайну, разведчык. Пісьменнік, аўтар кніг аб Вялікай Айчыннай вайне. Узнагароджаны медалём “Залатая Зорка”, ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1 ступені, ордэнам Францыска Скарыны, іншымі медалямі і ўзнагародамі, у т.л. за літаратурную дзейнасць.

Ліпень

25-28  ліпеня –80 г. з часу, калі 1-я сесія Вярхоўнага Савета БССР 

пацвердзіла рашэнне аб стварэнні у Беларусі 5 абласцей: Віцебскай, Гомельскай, Мінскай, Магілеўскай і Палесскай (1938)

Жнівень

1 жніўня – 65 г. з дня адкрыцця у г.п.Лельчыцы раённай дзіцячай бібліятэкі (1953)

10 жніўня – 75 г. з пачатку рэйду партызанскага злучэння пад

камандаваннем камандзіра, двойчы Героя Савецкага Саюза Сідара Арцёмавіча Каўпака (1943)

Канец жніўня – 10 г., як у Лельчыцах устанавілі сотавую сувязь стандарта “GSM”  кампаніі “Мабільная Лічбавая Сувязь” гандлёвай маркі VELKOM (2003)

Канец жніўня  - 70 год з дня адкрыцця ў г.п. Лельчыцы Дома піянераў і школьнікаў. (1948г.)

Верасень

4 верасня – 20 год з дня асвячэння Касцёла Найсвяцейшага Сэрдца Хрыста і Фацімскай Божай Мацеры.(1998г.)

24 верасня – 75 г. з дня выхаду ў свет першага нумару газеты “Па сталінскаму шляху” Лельчыцкага падпольнага райкома КП(б)Б (1943)

28 верасня – 80 г. з часу, калі м. Лельчыцы становіцца гарадскім пасёлкам Лельчыцы Палесскай вобласці (1938)

29 верасня – 75 г. з дня стварэння на базе партызанскіх  атрадаў, якія дзейнічалі ў раёне Лельчыцкай партызанскай брыгады (1943)

Кастрычнік

25 кастрычніка –90г. з дня нараджэння Доўбана Карнея Іванавіча (н. 25.10.1928, в. Глушкавічы Лельчыцкага раўна), беларускага вучонага ў галіне аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1984).

Снежань

 

23 снежня – 95 г. з дня нараджэння Некрашэвіча  Матвея Данілавіча, уражэнца в. Грабяні, Заслужанага настаўніка БССР (1965), ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны I ступені, Ганаровы грамадзянін Лельчыцкага раёна (23.12.1923 – 9.11.2008).

 

 

У 2017 г. спаўняецца:

605  г. – з таго часу, калі Вітаўт – вялікі князь Літоўскі пажалаваў біскупу Віленскаму Мікалаю і ўсім яго наступнікам “Зямлю нашу ўсю Убарць каля ракі Убарць з усімі сёламі і прыналежнасцямі...” (1412 г.).

395 г.  - з часу першага падзела Рэчы Паспалітай, у выніку якога Убарцкая воласць належыць Літоўскай  латыфундыі (1622 г.)

395 г. - з часу першага пісьмовага ўпамінання в. Ліпляны, якое было знойдзена ў акце размежавання паветаў Оўручскага і Мазырскага (1622 г.). Ёсць падставы, што вёска існавала яшчэ ў 1412 г.

395 г. -  з часу першага пісьмовага ўпамінання аб в.Мілашавічы (1622 г.)

165 г. - з таго часу, калі гаспадыняй м. Лельчыцы стала жонка І. Казарына  Фядора Захараўна (1852 г.)

140 г. - з часу ўтварэння в. Ударнае (1877 г.)

110г. -  з часу адкрыцця ў м.Лельчыцы першай бальніцы (1907 г.)

100 г. -   з часу адкрыцця ў в. Тонеж- Тонежскага валаснога рэвалюцыйнага камітэта (1917 г.)

90 г. -з часу стварэння першай калектыўнай гаспадаркі Лельчыцкага р-на, якая атрымала назву “ІІІ Інтэрнацыянал”. Калгас праіснаваў нядоўга (в. Дубніцкае) (1927 г.)

80 г. -з часу, калі ў м.Лельчыцы пушчаны ў   эсплуатацыю  прамысловы камбінат, у склад якога ўваходзілі кірпічны завод – в. Маркоўскае, майстэрні па рамонту абутку і пашыву адзення, мельніца па размолу зерня (1937 г.)

70 г. -   з часу адкрыцця ў в. Ліпляны хаты-чытальні (1947 г.)

70 г. -   з таго часу, калі пачаў працаваць ФАП у в. Ліпляны (1947 г.). З 1987 г. – у новым будынку.

60 г. -   з часу, калі ў г.п. Лельчыцы арганізаваўся Камбінат бытавога абслугоўвання (КБА) (1957 г.)

55 г. -   з часу адкрыцця аддзялення сувязі ў в. Ів. Слабада (1962 г.)

50 г. - з часу адкрыцця ў м. Лельчыцы музычнай школы (зараз школа мастацтваў) (1967 г.). З 1992 г. -  у будынку былога райкама партыі.

45 г. - з часу, калі  каля дарогі Лельчыцы-Мазыр была пастаўлена стэла на месцы стварэння І Малдаўскага партызанскага злучэння (каля в. Пабеднае) (1972 г.)

45 г. - з часу ўзвядзення  помніка на брацкай магіле членаў аператыўнай групы ЦК УЛКСМ у скверы па вул. Савецкай у г.п. Лельчыцы (1972 г.)

45 г. - з часу адкрыцця новага трохпавярховага будынка раённай бальніцы на 200 месц у г.п. Лельчыцы (1972 г.)

25 г. -  з часу здачы ў эксплуатацыю будынка, дзе размясціўся рэстаран “Журавінка”, утульны бар, магазін “Кулінарыя” (1992 г.)

 

Студзень

6 студзеня –  75 гадоў з часу, калі нямецка-фашыскія  карнікі расстралялі і спалілі 261 жыхара в. Тонеж   (1942 г.)

  Люты

55 г. –  з часу стварэння ў г.п. Лельчыцы перасовачнай механізаванай калоны № 103 (1962 г.)

           

25лютага – 105 г. з дня нараджэння Канопліча П.І., уражэнца в. Замошша, Героя Сацыялістычнай Працы (1912 г.)

 Сакавік

16 сакавіка – 130 г. дня нараджэння першага ганаровага грамадзяніна г.п. Лельчыцы, заслужанага ўрача БССР Семяновіча В.Ц. (1887 г.)

 Красавік

17 красавіка – 55 г. з часу, калі да Лельчыцкага раёна далучаецца тэрыторыя Букчанскага, Дзяржынскага і Тонежскага сельсаветаў ліквідаванага Тураўскага раёна (1962 г.)

 Май

15 мая – 75 г. з дня арышту кіраўніка Лельчыцкай падпольнай маладзёжнай арганізацыі М.В. Кудзіна і іншых членаў арганізацыі, у выніку чаго абрываецца дзейнасць Лельчыцкай падпольнай арганізацыі. (1942 г.)

 Чэрвень

Ноч з 4 на 5 чэрвеня – подзвіг падпольшчыка М. Федарука, у выніку якога з нямецкай турмы былі вызвалены 9 арыштаваных савецкіх грамадзян, у тым ліку дэпутат Вярхоўнага Савета БССР Ястрэмскі К.М., афіцэр  Савецкай Арміі  Собалеў В.М., старшыня Замошскага с/С Крукоўскі і інш. -75 г. (1942 г.)

15 чэрвеня – 75 г. з часу растрэла 42 жыхароў п.Лельчыцы і некаторых навакольных вёсак за падпольную дзейнасць(1942г.)

Ліпень

10 ліпеня – 80 г. з дня нараджэння народнага пісьменніка, члена Саюза пісьменнікаў СССР, уражэнца в. Астражанка, Міколы Капыловіча (1937 г.)

  Верасень

1 верасня -  65 г. з часу адкрыцця СШ № 2 у г.п. Лельчыцы (1952 г.)

10 верасня – 60г. з часу, калі ў Лельчыцкай раённай бальніцы пачала працаваць зубапратэзная  майстэрня (1957 г.)

16 верасня -  105 г. з дня нараджэння Яна Налепкі, баявая дзейнасць якога звязана з гісторыяй партызанскага і падпольнага руху на тэрыторыі Лельчыцкага раёна (1912 г.)

 Лістапад

26  лістапада – 75 гадоў з часу, калі на тэрыторыю раёна ўступіла партызанскае злучэнне пад камандаваннем С.А. Каўпака, у выніку якога каўпакаўцы акружылі і знішчылі Лельчыцкі нямецкі гарнізон (1942 г.)   

Снежань

25 г. з часу, калі Слабадскому калектыву “Журавінка” прысвоена ганаровае званне “Народны” (1992 г.)

75 г. з часу, калі нямецка-фашысцкія карнікі растралялі і спалілі 25 жыхароў в. Прыбалавічы (1942 г.)

22 снежня – 75 г. з часу, калі нямецка-фашысцкія карнікі растралялі і спалілі 55 жыхароў в. Мілашавічы (1942 г.)

27 снежня – 75 г. з часу, калі нямецка-фашысцкія карнікі растралялі і спалілі 290 жыхароў в. Глушкавічы (1942 г.)

25 снежня – 55 г. з часу ліквідацыі Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Лельчыцы ўваходзяць у склад             Мазырскага раёна (1962 г.)

 

У 2016 г. спаўняецца:

 

35 г. – з часу адкрыцця ў г.п. Лельчыцы сельскагаспадарчага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 70 (Зараз ГПТУ № 188) (1981 г.)

160г.  з часу, як была пабудавана  царква Успення Багамацеры ў в. Ліпляны (1856 г.)

145г.   з часу  адкрыцця царкоўна-прыхадской школы ў в. Астражанка (1871 г.)

135 г.  з часу  адкрыцця царкоўна-прыхадской школы ў в.Буйнавічы (1881 г.)

115г.  з часу  адкрыцця царкоўна-прыхадской школы ў в. Мілашавічы (1901 г.)

95 г.   з часу стварэння першай партыйнай ячэйкі ў Лельчыцкай воласці, у саставе якой налічвалася

          6 камуністаў (1921 г.)

95 г.   з часу, калі ў раёне Глушкавіч была праведзена польска-савецкая мяжа, у выніку якой  пачала дзейнічаць пагранзастава ў в. Глушкавічы (1921 г.)

85 г.    з часу, калі ў Лельчыцах пачаў дзейнічаць камбінат будаўнічых матэрыялаў

             (1931 г.)

85 г.    з часу, калі в. Радзілавічы Лельчыцкага р-на перайменавана ў в. Дзяржынск

            (1931 г.)

85 г.    з часу, калі ў г.п. Лельчыцы пабудавана першая  метэаралагічная станцыя

             (1931 г.)

85 г.  з часу збудавання доўгатэрміновых агнявых кропак, якія ўзводзіліся па лініі Ручное-Ліснае-Першамайск-Чырвонабярэжжа (лета 1931 г.)

70 г.   з часу адкрыцця сельскіх бібліятэк у вёсках Астражанка, Буда-Сафіеўка, Буда-Лельчыцкая, Грабяні, Прыбалавічы, Сініцкае Поле, Слабада, Сярэднія Печы (1946 г.)

70 г.     з часу адкрыцця сельскіх клубаў у вёсках Лохніца і Сярэднія Печы (1946 г.)

70 г.     з часу адкрыцця   ФАПа ў в. Букча (1946 г.)

60 г.     з часу адкрыцця смолзавода ў в.Слабада (1956 г.). Закрыты ў 1988 г.

50 г.  з часу, калі П.І. Каноплічу, уражэнцу в. Замошша, прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы (1966 г.)

45г.     з часу адкрыцця будынка  СШ № 1 у г.п. Лельчыцы (1971 г.)

40 г.    з часу адкрыцця   друзавага завода “Глушкевічы” з кар’ерам “Сялянская ніва” і кар’ера абліцовачнага каменю “Надзея” (1976 г.)

35 г.     з часу адкрыцця   саўгаса-камбіната “Ударны” (1981 г.)

35 г.  з часу, калі быў здадзены ў эксплуатацыю новы будынак сярэдняй школы ў в. Мілашавічы (1981 г.)

30 г.   з часу, калі быў здадзены ў эксплуатацыю новы будынак СШ № 2  у г.п. Лельчыцы (1986 г.)

Люты

2 лютага – 75 г. з дня нараджэння Дрынеўскага М.П., уражэнца в. Тонеж, народнага артыста БССР, мастацкага кіраўніка беларускага народнага хору імя Г. Цітовіча (1941 г.)

Сакавік

70 год     з часу аднаўлення ў г.п. Лельчыцы стацыянарнага гукавога кіно.

8 сакавіка – 465 г. з часу заснавання в. Тонеж (1551 г.)

28 сакавіка – 25 г. з часу, калі на базе арэнднага прадпрыемства ПМК – 6 арганізавалась фірма “Палессе” (1991 г.)

30 сакавіка – 85 г. з часу, калі ў м. Лельчыцы начала выдавацца газета “Калгаснік на варце” – орган Лельчыцкага РК КПБ (1931 г.)

Чэрвень

15  год з часу, калі на чарговым пасяджэнні райвыканкама былі зацверджаны праекты герба і флага     

      гарпасёлка і раёна (2001 г.)

23 чэрвеня – 75 г. з часу, калі нямецкія  самалёты бамбілі г.п. Лельчыцы (1941 г.)

 

Ліпень

75г. з часу сфарміравання Лельчыцкага партызанскага атрада (1941 г.)

2 ліпеня  - 80 г. з часу, калі на базе лясоў Лельчыцкага леспрамгаса арганізаваны Лельчыцкі лясгас (1936 г.)

3 ліпеня -  75г. са дня пачатку  дзейнасці Лельчыцкай маладзёжнай арганізацыі на чале з М.В. Кудзіным (1941 г.)

11 ліпеня – 65 г. з дня нараджэння А.А. Нікіціна, генерал-маёра, ураджэнца г.п.    Лельчыцы.

Жнівень

40 г. з часу стварэння спецыяльнай арганізацыі Сельэнерга (Райаграпрамэнерга) (1976 г.)

3 жніўня – адбыўся першы бой партызанскага атрада пад камандаваннем П.Ц. Лішафаева з калонай гітлераўскіх захопнікаў. Бой адбыўся на 10-м км на дарозе Лельчыцы-Стадолічы (1941 г.) – 75 год

5 жніўня  -       65 г. з дня ўрачыстага адкрыцця ў Лельчыцах помніка Ул. І. Леніну

                          (1951 г.)

 

Верасень

4 верасня –   трагедыя ў г.п. Лельчыцы, у выніку якой фашыскія  галаварэзы ўчынілі жорсткую расправу над мірным насельніцтвам і асобамі яўрэйскай нацыянальнасці. Было створана яўрэйскае  гета. Пачатак акупацыі раёна – 75 год (1941 г.)

10 верасня -    70 год з часу ўстанаўлення рэгулярнага Паветранага пасажырскага руху па авіалініі Мазыр-Лельчыцы-Мазыр (1946 г.)

18 верасня -  110 год з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза, уражэнца в.Сініцкае Поле- Сыдзько М.П. (1906 г.)

24 верасня -   565 г. з часу першых пісьмовых звестак аб вёсках Букча і Прыбалавічы (1451 г.)

 

Кастрычнік

14 кастрычніка – 115 г. з дня нараджэння заслужанай настаўніцы БССР, выдатніка народнай асветы Курдо М.В. (1901)

31 кастрычніка-       15 г. з часу, калі на газаразмеркавальнай станцыі каля г.п. Лельчыцы быў запалены факел прыроднага газа. Пачалася газіфікацыя вуліц пасёлка (2001)

 

Снежань

75г.  як нямецкія карнікі спалілі в. Дуброва (1941 г.)

1 снежня -  50 г. з часу, калі на базе трэста Калінкавічыводбуд. у г.п. Лельчыцы была арганізавана  “Лельчыцкая перасовачна-механізаваная калона № 6” (ПМК - 6) (1966 г.)

28 снежня -  75 г. з дня нараджэння Зубрэя І.Н., Заслужанага лесавода БССР, былога ўражэнца в. Глушкавічы (1941 г.)