Наш родны Лельчыцкі край. Адзін з прыгажэйшых куткоў Беларускага Палесся. Зямля нашых продкаў. Яна заўсёды мае асаблівую прывабнасць, чароўную сілу. Усё на гэтай зямлі – самае дарагое, самае блізкае: прыгажуня Убарць, запаветныя грыбныя і ягадныя мясціны, прыгожыя хвойныя бары, зялёныя дубравы. Нездарма герб нашага раёна ўпрыгожвае дубовы вянок – сімвал нашых векавых дубраў і знакамітага цара-дуба. Усё гэта – наша спадчына, якая аднойчы і назаўсёды даецца кожнаму чалавеку разам з жыццём.

Багата лельчыцкая зямля і слаўнай гісторыяй. Яна не была літасцівай да лельчукоў, пакідала свае жорсткія сляды. Шмат варожых нашэсцяў зведаў гэты край. Але самым суровым выпрабаваннем стала Вялікая Айчынная Вайна.

Шмат цяжкасцей дасталася на шляху развіцця  нашаму  раёну. Але ж ён устойліва рухаецца на перад. Зараз у Лельчыцах насельніцтва складае звыш 12 тысяч чалавек. Пражываюць тут і Беларусы, і Расіянне, і Украінцы, і іншыя народы. Наш край ганарыцца славутымі землякамі: Дрынеўскі М.П. – мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага хору Рэспублікі Беларусь; Сыдзько М.П. – Герой Савецкага Саюза.

Горад упэўнена рухаецца наперад. Будуюцца новыя дамы, школа, міліцыя, упарадкоўваюцца вуліцы. Радуюць фантаны, дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі, новы сквер.

Аб Лельчыцкім краі шмат напісана вершаў, паэм, кніг, карцін. Як казаў вядомы беларускі паэт Пімен Панчанка такія словы пра наш край:

“Тут у Лельчыцах сэрца лечыцца…

Век хадзі і любуйся…”

 

Нам ёсць кім і чым ганарыцца. Хараство Лельчыцкай зямлі і раней, і зараз вабіць майстроў слова, жывапісцаў.Наша зямля ўзгадавала сваіх вучоных, пісьменнікаў, артыстаў і іншых творчых людзей.У першынню Лельчыцы ў пісьмовых крыніцах успамінаюцца ў 1569 годзе. З гэтага часу яны вядомы, як мястэчка Мазырскага павета, Мінскага Ваяводства, Вялікага Князства Літоўскага. Але існуюць сцвярджэнні, што пасяленне Лельчыцы існавала яшчэ ў ХV ст.. Царствам лясоў, балот і туманаў называлі ў далёкія часы беларускае Палессе – гэта сумны, бязлюдны, адарваны ад усяго свету край. Лельчыцы маюць славутую гісторыю. На працягу стагоддзяў на тэрыторыі праходзілі самыя розныя падзеі, якія аставілі добры і трагічны водбліск. Нашу зямлю не мінавалі і цяжкія войны. Чорным крылом у 1986 годзе кранулася яе чарнобыльская трагедыя. Але Лельчыцы ўпэнена рухаюцца наперад і, супраць усім цяжкасцям, набіраючы хуткасць на шляху да дальнейшага развіцця.

 

Палескі край… Кладоўка падземных багаццяў, лясных скарбаў і каласістых ніў. Ён жа – своеасаблівы музей прыгажосці і крыніца духоўнай творчасці. Вось чаму такі багаты фальклор раёна, у тым ліку на паданні і легенды, якія бытуюць на нашай зямлі. Яны займаюць значнае месца сярод жанраў вусна-паэтычнай творчасці.

Ёсць сваё мінулае, свая сівая легенда і ў нашага пасёлка. Пачатак гісторыі кожнага мястэчка ідзе з часу яго заснавання, альбо, інакш кажучы, з назвы. Яна ў Лельчыц (першапачаткова Ленчыцы) носіць у сабе загадкавы характар. Чаму нашы продкі назвалі пасёлак менавіта так? Адзінага адказу на гэтае пытанне няма. Існуе некалькі гістарычных, навуковых версій меркаванняў. Але самай распаўсюджанай сярод лельчукоў з’яўляецца лягенда пра Лену Чыцкую. Яна бытуе з даўніх часоў. 

Нашы продкі-палешукі калісьці з’яўляліся ўласнасцю графа Чыцкага. Ён быў багаты. Дзесяткі тысяч дзесяцін зямлі меў на Украіне і ў Беларусі. Славіўся граф і сваёй жорсткасцю. Аднойчы да яго прыехаў у госці ваевода з Брэста. Прыглянулася яму дачка графа Алена. Папрасіў ваявода яе рукі. Чыцкі таксама быў не супраць парадніцца з ваяводай. Але супрацівілася дзяўчына. Раззлаваўшыся бацька і аддаў загад адвесці дачку на Палессе ў глухую вёску. Калі Алена пазнаёмілася з ёю, людзьмі, то сказала “глухамань”. І вось аднойчы прыехаў у вёску граф, а з ім ваявода. Бацька абвясціў:”З сённяшняга дня – ваявода твой муж!”. Але ж дзяўчына зрабіла свой выбар: лепш смерць, чым замужжа з нялюбым чалавекам. Алена кінулася ў рэчку і ўтапілася. А граф загадаў будаваць царкву на тым месцы, дзе стаяў дом, вёску перайменаваць у памяць пра дачку Ленчыцамі.

Другая лягенда паведамляе пра ляснога бога Леля.

Калісьці, шмат гадоў назад, у час мангола-татарскага нашэсця, пачалі ворагі шукаць у лясах сярод бясконцых балот, быццам бы схаваны там залаты лік (гэта значыць сонм) Леля, ляснога бога. Тры гады шукалі, рыхтавалі ўсё новыя атрады – адны на конях, іншыя – на чоўнах. Аднак танулі баскакі-татары ў бяздонных прорвах, або былі бітыя рускімі войнамі. І адступалі ворагі, і паўтаралі імя ляснога бога – “Лельчы, Лельчы…” Так і стала называцца тое месца, дзе спынілася варожае войска, - Лельчыцы.

 

знаходзiцца на левым беразе ракi Убарць, на паўднёвым усходзе Палесся", - радкi Беларускай Савецкай Энцыклапедыi паведамляюць пра гiсторыю гэтага палескага кутка. Не шмат звестак, якія б адлюстроўвалі жыццё тутэйшых жыхароў у мінулым, можна знайсцi i ў iншай літаратуры.

Наш пасёлак славіцца добрымі справамі і цудоўнымі людзьмі. Нам ёсць кім і чым ганарыцца. Лельчыцкая зямля ўзгадавала сваіх вучоных, пісьменнікаў, артыстаў, генералаў, герояў, рэлігійных і грамадскіх дзеячаў, заслужаных работнікаў і іншых працавітых і творчых людзей. Яны - гонар нашай зямлі. Гэта: Канопліч П.І. – Герой Сацыялістычнай працы, Капыловіч М.Ф. – член Саюза пісьменнікаў СССР з 1986 года, Колас І.А. – Герой Расіі, член Саюза пісьменнікаў, Шыбут П.У. – паэт БССР. Заслугоўваюць увагі і нашы настаўнікі: Курдо М.В., Некрашевіч М.Д..

Багаты і слаўны наш самабытны край народнымі талентамі. Многія ведаюць спевакоў з Лельчыц, Тонежа, Дзяржынска, Глушкавіч, Слабады і іншых вёсак. А колькі ў нашым раёне юных зорачак, у якіх яшчэ ўсё наперадзе!

 

   Разам з усёй краінай перажывала цяжкій час і насельніцтва Лельчышчыны. Савецкая улада на тэрыторыі Лельчыцкага раёна была устаноўлена ў канцы лістапада 1917 года. Але спатрэбілася больш як два гады, каб адстаяць яе ў жорсткай барацьбе з інтэрвентамі і белагвардзейцамі. З лютага 1918 года па лістапад 1918 раён быў у зоне акупацыі германскіх войск, а пасля кароткага перапынку з сакавіка па ліпень 1920 год ў краіне гаспадарылі польскія легіянеры. Але потым мірнае жыццё было недоўгім. У сувязі з падыходам банд Булак-Балаховіча Лельчыцкі рэўком і іншыя ўстановы 9 лістапада 1920 года эвакуіраваліся ў раку Убарць у напрамку вёскі Буйнавічы. Дарога на Мазыр была перарэзана. Таму калона рушыла на Каралін, Нароўлю, Хойнікі, Брагін да Лоева, дзе члены рэўкома дазналіся, што Мазыр заняты чырвонаармейцамі. Праз Рэчыцу валасны рэўком вярнуўся ў Лельчыцы, дзе прыступіў да выканання сваіх абавязкаў. У час ад’езду рэўколма ў Лельчыцах распараджэнні 172-й брыгады 58-й стралковай дывізіі быў створаны часовы валастны рэвалюцыйны камітэт у складзе Арцемчука (старшыня) і Чараповіча (сакратар).

Лельчіцкі валастны камітэт як грамадзянская ўлада прыступіў да работы 5 снежня 1920 года. Яго ўзначальваў І.Янкавец, членамі камітэта былі А.Журовіч і М.Таргонскі. У склад воласці ўваходзілі 19 сельсаветаў, на тэрыторыі якіх былі 53 населеныя пункты. З насельніцтвам 10120 чалавек. У гэты час у воласці была створана адна партызанская ячэйка, якая налічвала 6 камуністаў.

У 1920 годзе завяршыліся ваенные дзеянні на тэрыторыы Беларусі, у тым ліку ў Лельчыцкай воласці, часцы Мазырскага павета. Але становішча працягвала заставацца вельмі складаным. Край быў разбураны, разрабаваны.   У жорсткай кравапралітнай барацьбе была абаронена савецкая ўлада. 1921 год прынёс мір. 18 красавіка ў  Рызе паміж Савецкай Расіяй і Польшчай быў заключаны мірны дагавор. Лельчышчына разам  з усёй краінай прыступіла да аднаўлення пазбуранай вайной гаспадаркі, да ажыццяўлення сацыялітычных пераўтварэнняў.

Насельніцтва Лельчыцкай воласці, і без таго нешлатлікае, істотна скарацілася падчас войнаў. Але ўжо з 1920 года яно хутка расце. Так за другую палавіну 1920 года нарадзілася 26 чалавек, памерла 2. Асноўным заняткам з’яўлялася земляробства, крышку жывёлагадоўля. Заводаў і фабрык не было. Мелася невялікая колькасць млыноў. Вяскоўцы падраблялі пляценнем кошыкаў з лазы, лавілі рыбу. Дапамагала і пчалярства. У 1926 годзе поводле данных Наркамата фінансаў СССР прыбытак у Мазырскім павеце складаў адну гаспадарку. Сеялі пераважна жыта, крышку пшаніцы, а таксама проса ды траву: канюшыну, цімахвейку і інш. Апроч прадуктаў, што ішлі на продаж, селянская гаспадарка атрымлівала ад скаціны гной, гэтак патрэбны для не вельмі багатых лельчыцкіх грунтоў. З 1923 года паступова павялічваецца колькасць хутароў. Што да калектыўных гаспадарак, то гэты працэс у воласці разгортваўся вельмі магутна. З’явіліся арцелі і таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі. Асноўныя з іх былі арганізаваны тутэйшым яўрэйскім насельніцтвам як падмога да сваёй рамеснай гаспадаркі.

Адной з асноўных задач народнай улады з’явілася ліквідацыя непісьменнасці. 24 ліпеня 1921 года з’ездам Саветаў Лельчыцкай воласці была прынята пастанова “Аб адкрыцці школ і ліквідацыі непісьменнсці”. У ёй, у прыватнасці гаварылася: “Прыняць меры да адкрыцця ў кожнай вёсцы школы, абсталяваць такія з мясцовых сродкаў”. А тых матэрыялаў, якіх у сялян не маецца, прасіць Мазырскі павет дастаць. У воласці адкрыліся хаты-чытальні, школы, якія размяшчаліся ў сялянскіх хатах. Па вечарах сюды прыходзілі дарослыя, каб вучыцца чытаць. За кароткі тэрмін у шэрагу насялённых пунктаў Лельчыцкай воласці, а потым раёна было адкрыта некалькі новых пачатковых школ. У першай палове 30-х гадоў у Лельчыцах пачалі ўзнікаць дашкольныя ўстановы. Часцей за ўсё садкі былі сезоннымі і працавалі ўлетку. Загадчыца адной з першых такіх дашкольных устаноў была Марыя Канстанцінаўна Зуевіч.

У 1929 годзе ў Лельчыцах быў створаны першы калгас “Чырвоны араты”, цяпер імя Леніна. У 1933 годзе амаль усё насельніцтва аб’ядналася ў калгасы. Былі створаны Лельчыцкая і Буйнавічская МТС, якія аказвалі каляктыўным гаспадаркам дапамогу машынна-трактарным паркам. Да 1940 года калгасы раёна як і ўсёй рэспублікі, дабіліся поспехаў у развіцці грамадскай вытворчасці: значна пашырыліся пасяўныя плошчы, павысілася культура земляробства і ўраджайнасць усіх сельскагаспадарчых культур, умацавалася матэрыяльна-тэхнічная база, павысілася прадуктыўнасць форм. Вялікія перспектывы адкрываліся перад працоўнікамі раёна і ў наступныя гады. Іх мірнае жыццё і стваральная праца былі перапыняны вайной.

 

 Лельчыцы ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Вайна, якую распачала 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія супраць Савецкага Саюза, стала суровым выпрабаваннем для нашага народа, у тым ліку і для жыхароў Лельчыц. Жыхары гарадского пасёлка Лельчыцы ў 12 гадзін слухалі па радыё выступленні намесніка старшыні Савета Народных Камісараў СССР, наркома замежных спраў В.М.Молатава, з якого даведаліся, што пачалася вайна. Жыццё ўсяго раёна адразу змяніла сваю хаду. Вялікая краіна паднімалася на бой. Цяжкі і крывавы.

Згодна з пастановай ЦК КП(б)Б ад 22 чэрвеня 1941 года “Аб загадах і мерапрыемствах у сувязі з выступленнем па радыё намесніка старшыні СНК СССР В.М.Молатава” ў гарадскім пасёлку і раёне былі прыняты тэрміновыя загады па пераводзе ўсяго жыцця на ваенны лад. Адбыліся мітынгі і сходы, на якіх працоўныя раёна выказвалі гнеў і абурэнне да фашысцкіх агрэсараў, якія вераломна парушылі пакт аб ненападзенні, упэўненасць у хуткім разгроме немецка-фашысцкіх захопнікаў. Пачынаючы з 23 чэрвеня райваенкамат пачаў праводзіць мабілізацыю ваеннаабавязаных.

Да канца жніўня 1941 года раён з’яўляўся тылавым, а потым прыфрантавым. Гэта акалічнасць дазволіла ажыццявіць шэраг мерапрыемстваў па пераводзе ўсяго жыцця на ваенныя рэйкі, правесці                                                   эвакуацыю матэрыяльных каштоўнасцей, маёмасці калгасаў, МТС у савецкі тыл.

У Лельчыцкім раёне, улічваючы яго спецыфічнае масцараспалажэнне, буйных абаронных баёў не было. Ён знаходзіўся ў баку ад напрамкаў галоўных удараў ворага – 80 кіламетраў ад чыгункі і 65 кіламетраў ад шашы ў цяжкапраходнай мясцовасці. У ліпені – жніўні на тэррыторыі раёна трымалі абарону Лельчыцкі ўмацаваны раён, пагранічны атрад і Лельчыцкі знішчальны батальён.

Паўстае пытанне: адкуль у Лельчыцкім раёне з’явіліся і дзейнічалі пагранічнікі. Справа ў тым, што пасля ўз’яднання заходніх абласцей Беларусі і Украіны і ўстанаўлення новай дзяржаўнай граніцы адначасова працягвалася ахова старой. На былой савецка-польскай граніцы дзейнічалі заставы, камендатуры і атрады, ствараўся як бы двайны фільтр для лазутчыкаў, якіх у даволі вялікай колькасці засылала нямецкая разведка, іншых парушальнікаў. З гэтай нагоды засталіся на беларускім Палессі, Лельчыцкі і Жыткавіцкі пагранічныя атрады.

У сярэдзіне жніўня 1941 года часці Чырвонай Арміі і пагранічнікі пакінулі Лельчыцкій умацаваны раён, перадаўшы мясцоваму партызанскаму атраду, які быў створаны ў пачатку ліпеня з партыйна-савецкага актыву раёна поводле пастановы Палескага абкома КП(б)Б, шмат узбраення, боепрыпасаў, у тым ліку дзясяць станкавых кулямётаў.

 

 Партызанскі рух на тэрыторыі Лельчышчыны.

Да канца жніўня 1941 года ўся тэрыторыя Палескай вобласці была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Аднак у іх тыле ў Лельчыцкім раёне працягвала існаванне Савецкая ўлада, падтрыманая ўзброенай сілай партызанскага атрада, які налічваў 120 чалавек. Да акупацыі раёна партызаны атрада неслі ахову раённага цэнтра і сельсаветаў, разам з супрацоўнікамі НКУС вылаўлівалі фашысцкіх дыверсантаў, дызерціраў, вялі актыўную агітацыйную работу сярод жыхароў. Каб перашкодзіць доступ гітлераўцам на тэрыторыю раёна, партызаны ўзарвалі ўсе масты на дарогах і грэблях па якіх акупанты маглі прайсці.

Факт існавання на тэрыторыі Лельчыцкага раёна савецкай улады выклікаў занепакоеннасць немцаў. З верасня яны прадпрынялі першую спробу пранікнуць на тэрыторыю раёна і разграміць партызанскій атрад. Для гэтага быў кінуты буйны карны атрад, які складаўся з 300 салдат і афіцэраў. Партызаны сустрэлі фашыстаў на подступах да Лельчыц і стрымлівалі іх націск да раніцы 4 верасня. Толькі пасля таго, як карнікі атрымалі падмацаванне, партызаны вымушаны былі і поўным парадку, без страт адысці ў лес паміж вёскамі Данілевічі і Шугалеі. Гітлераўцы ж страцілі звыш 30 сваіх салдат і афіцэраў. Гэта было першае баевое хрышчэнне атрада. 4 верасня фашысты ўварваліся ў гарадскі пасёлак Лельчыцы і адразу ж прыступілі да крававай расправы. Яны сагналі ў двор НКУС і раённы Дом культуры 800 жыхароў гарпасёлка яўрэйскай нацыянальнасці (у Лельчыцах у гэты час знаходзіліся і яўрэйскія семьі з Тураўскага раёна, якія ўцякалі ад праследвання фашыстаў) і пачалі дзікунскую расправу. Вялікімі групамі яўрэйскія сем’і выводзіліся за гарпасёлак і растрэльваліся. Дзяцей кідалі ў ямы жывымі. Закончыўшы сваю крывавую справу, фашысцкія каты, баючыся партызан, пакінуклі Лельчыцы. 9 верасня партызанскі атрад уступіў у гарадскі пасёлак, і зноў у раёне была адноўлена савецкая ўлада.

Аднак фашысты не змірыліся з такім становішчам. Яны не аднаразова спрабавалі пранікнуць на тэрыторыю раёна. 22 верасня гітлераўцы пры падтрымцы ўкраінскіх нацыяналістаў з вёскі Капішча Алеўскага раёна Жытомірскай вобласці прадпрынялі раптоўны напад на ўзвод партызан, які ахоўваў вёску Баравое. У гэты час у вёсцы знаходзіўся Тураўскі партызанскі атрад, які накіроўваўся ў савецкі тыл і спыніўся на адпачынак у Баравым. У крытычны момант бою на дапамогу абаронцам вёскі прыбылі на аўтамашыне партызаны з Лельчыц з двума станкавымі кулямётамі. Фашысты не чакалі такого моцнага націску партызан і, баючыся поўнага акружэння, уцяклі з вёскі, страціўшы забітымі 25 чалавек. Партызаны страцілі аднаго забітым.

У гарадскім пасёлку Лельчыцы была створана група з 50 чалавек, якую ўзначалілі М.В.Кудзін, А.Я.Каленка. На жаль, сярод падпольшчыкаў аказаліся правакатары і ўсе члены групы ў ліпені 1942 года былі арыштаваны і растраляны фашыстамі. Разгром гарнізона ў Лельчыцах адыграў важную ролю ў стварэнні ў гэтых месцах абшырнага партызанскага краю. Адсюль у снежні 1942 года каўпакаўцы здзейснілі налёт на чыгуначны вузял Сарны. Яны ўзарвалі 5 буйных чыгуначных мастоў на магістралях вакол горада. Вузел на доўгі час быў выведзены са строю. Гэта вельмі ўстрывожыла нямецкае камандаванне. Каб знішчыць партызан у паўднёвых раёнах беларускага Палесся, яно кінула да 2-х дывізій пяхоты. Завязаліся ўпарныя баі.

12 снежня 1942 года на поўдзень ад вёскі Глушкавічы Лельчыцкі партызанскі атрад сумесна з дзвюмя ротамі 3-га батальёна злучэння С.А.Каўпака прынялі бой з гітлераўцамі, якія да батальёна колькасцю 750 чалавек акапаліся ў лесе. Бой працягваўся чатыры гадзіны. У гэтым баі толькі на ўчастку, які займаў Лельчыцкі партызанскі атрад, было забіта 85 нямецкіх салдат і афіцэраў. Страты партызан склалі 6 чалавек забітымі і 7 параненымі. Лельчыцкі партызанскі атрад у гэты час знаходзіўся ў стане арганізацыі і не мог супрацьстаяць карнікам. У выніку гітлераўцы вымесцілі сваю злосць на мірных жыхарах раёна. Яны спалілі райцэнтр, растралялі яго жыхароў, а таксама вёскі Ручное, Чэмернае, Забалацце, Дубраўкі, Асянское, Астражанку і Убарцкую Рудню.

Дзікунская расправа фашысцкіх акупантаў над мірнымі жыхарамі раёна выклікала гнеў і абурэнне сярод насельніцтва. У партызанскія атрады пачаўся прыліў новых сіл. Да мая 1943 года ў Лельчыцкім партызанскім атрадзе налічвалася 215 чалавек, якія мелі на ўзбраенні 139 вінтовак, 7 аўтаматаў, 5 ручных кулямётаў. У красавіку 1943 года партызанскія групы былі арганізаваны ў вёсках Мілашавічы, Глушкавічы. Шмат жыхароў было мабілізавана ўкраінскімі партызанскімі злучэннямі Каўпака, Сабурава, Фёдарава, Мельніка.

На тэрыторыі Лельчыцкага раёна дзейнічалі партызанскія фарміраванні іншых раёнаў, у тым ліку 130-ая Петрыкаўская, 50-ая Жыткавіцкая, 37-ая Ельская брыгады. Многія рэйды ўкраінскіх партызанскіх злучэнняў пачыналіся на беларускай зямлі і ў першую чаргу на тэрыторыі Лельчыцкага раёна. Сюды ж яны вярталіся знясіленыя пасля сваіх баявых паходаў.

Вясной 1943 года намаганнямі мясцовых партызан і ўкраінскіх злучэнняў Лельчыцкі раён стаў цэнтрам партызанскага краю, які ахопліваў 14 раёнаў Беларусі і Ураіны ў чатырохвугольніку Алеўск – Оўруч – Мазыр – Тураў з насельніцтвам каля 200 тысяч чалавек.

Народныя мсціўцы наносілі ўсё больш моцныя ўдары па акупантах. Так у ноч на 4 мая 1943 года Лельчыцкі атрад і батальён са злучэння ўкраінскіх партызан А.Ф.Фёдарава сумеснымі намаганнямі разграмілі буйны гарнізон праціўніка ў вёсцы Скрыгалава. Партызаны энішчылі шмат варожых салдат і афіцэраў, акружылі і спалілі казармы, склад з узбраеннем і боепрыпасамі, вывезлі 95 павозак прадуктаў і солі, захапілі ў якасці трафеяў узбраенне, боепрыпасы, абмундіраванне.

У маі 1943 года ў Лельчыцы самалётамі былі дастаўлены 2 групы арганізатараў малдаўскіх партызанскіх атрадаў. Хутка пры садзеянні беларускіх і ўкраінскіх партызан яны выраслі ў самастойныя буйныя атрады. У канцы мая - пачатку чэрвеня ў Лельчыцах на базе арганізацыйнай групы ЦК КП(б) Малдавіі на чале з Чабанавым быў створаны трэці партызанскі атрад. У чэрвені па рашэнні ЦК КП(б) Малдавіі гэтыя тры атрады, якія атрымалі баявое хрышчэнне ў Лельчыцкім раёне, былі зведзены ў 1-ае Малдаўскае злучэнне,  камандзірам якого стаў В.А.Андрэеў.

 

6. Новы пасляваенны этап у жыцці Лельчыц.

Страшную карціну разбурэння ўяўляў сабой Лельчыцкі раён пасля вызвалення. Усе вёскі раёна былі спалены. З 7314 двароў, якія меліся да вайны ў раёне, 7305 з усімі надворнымі пабудовамі былі спалены і разбураны фашыстамі. У райцэнтры Лельчыцы з 473 двароў усе былі спалены і разбураны. Адразу ж пасля вызвалекння ў Лельчыцы прыбыла Лельчыцкая партызанская брыгада, падпольны райком КП(б)Б, якія неадкладна прыступілі да аднаўлення разбуранай гаспадаркі. Аб гэтым яскрава сведчыць загад па Лельчыцкай партызанскай брыгадзе аб мерах па аднаўленню гаспадаркі ў Лельчыцкім раёне, выдадзены 22 студзеня 1944 года.

Лельчыцкая зямля шчодра паліты крывёю сыноў і дачок усіх народаў былога Савецкага Саюза. На тэрыторыы раёна знаходзяцца больш за 40 брацкіх магіл, у якіх пахаваны каля 600 воінаў Чырвонай Арміі і партызан, што загінулі пры вызваленні раёна ці памерлі ад ран у шпіталях, у студзені – лютым 1944 года, а таксама больш за 2000 мірных жыхароў, растраляных і спаляных фашыстамі. Цяжкімі шляхамі вайны ў складзе Чырвонай Арміі прайшлі каля 3000 жыхароў раёна. Яны ўнеслі важкі ўклад у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў і дасягненне перамогі. 2676 з іх аддалі самае дарагое – сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Айчыны. У партызанскіх атрадах і падполлі загінулі 350 народных мсціўцаў і членаў іх сямей. 1790 лельчукоў былі ўгнаны ў фашысцкае рабства ў Германію, 155 з іх не вернуліся дадому.

З сярэдзіны 1950-х гг. Пачынаецца новы этап у жыцці насельніцтва раёна. Крыху адчуваліся першыя прыкметы змен у грамадска-палітычным жыцці краіны. Вярталіся дамоў рэпрасаваныя, але большасць сем’яў атрымала толькі пісьмы-абвесткі. Ціхай і “сарамлівай” назвалі тую рэабілітацыю: арыштоувалі з вялікай ганьбай, а пра рэабілітацыю даведаліся толькі родныя. Ды і хто мог ужо замяніць братоў,  бацькоў, мужа. Змены адбываюцца заўважнымі. Павышаецца колькасць тэхнікі і спецыялістаў. Распачынаецца меліарацыя. Яна ў шэрагу месцаў да непазнавальнасці змяніла краявіды. На месцы балотаў прайшлі сучасныя дарогі, абапал якіх, раздзеленыя каналамі на квадраты, раскінуліся пасевы бульбы, буракоў, збожжа. Да 1965 года было меліяравана каля 19 тыс. га. Правапнавана больш як 52 тыс. кіслых глеб. Гэта і іншыя мерапрыемствы па узняцці ўрадлівасці палёў далі магчымасць па папярэдніх падліках атрымаць ураджай збожжа ў 1965 г па 23,8 ц. з гектара, а бульбы – 160 ц. (нечувальные лічбы для вяскоўца пачатку ХХ ст.).

У 1986 годзе не абмінула Лельчышчыну і чарнобыльская трагедзія, якая пакінула свой чорны адбітак на нашай зямлі.  Павялічыліся міграцыйныя працэсы. Але пры усім тым жыхары раёна працуюць, жывуць і спадзяюцца зноўтакі на лепшае.  

Да вайны на тэрыторыі раёна не было ніводнага прамысловага прадпрыемства. У сярэдзіне 1960-х гг. меліся меліярацыйныя прадпрыемствы, райсельгастэхніка, цагельныя заводы і інш. Каля в. Глушкавічы ў 1975 годзе ўступіў у строй адзін з буйнейшых на Беларусі заводаў па вытворчасці шчэбню. На вёсцы працавалі тысячы трактароў і машын. Былі адбудаваны цэнтральныя сядзібы калгасаў. У дамах з’явіліся халадзільнікі, тэлевізары. Наладжаны рэгулярныя аўтобусныя маршруты Лельчыцы – Мазыр, Лельчыцы – Мінск. Павялічвалася колькасць спецыялістаў, што заставаліся працаваць на сваёй маленькай радзіме.пры гэтым многія з юнакоў і дзяўчат Лельчыцкага раёна ўздымалі цаліну, працавалі на будоўлях Карэліі і Сібіры, Далёкага Усходу. Нельга сказаць, што не было цяжкасцей і расчараванняў. Але кожнае з пакаленняў імкнулася глядзець на перад, жыць найперш для сваіх дзяцей.

 

 

 

Наш пасёлак славіцца добрымі справамі і цудоўнымі людзьмі. Нам ёсць кім і чым ганарыцца. Лельчыцкая зямля ўзгадавала сваіх вучоных, пісьменнікаў, артыстаў, генералаў, герояў, рэлігійных і грамадскіх дзеячаў, заслужаных работнікаў і іншых працавітых і творчых людзей. Яны - гонар нашай зямлі. Гэта: Канопліч П.І. – Герой Сацыялістычнай працы, Капыловіч М.Ф. – член Саюза пісьменнікаў СССР з 1986 года, Колас І.А. – Герой Расіі, член Саюза пісьменнікаў, Шыбут П.У. – паэт БССР. Заслугоўваюць увагі і нашы настаўнікі: Курдо М.В., Некрашевіч М.Д..

Багаты і слаўны наш самабытны край народнымі талентамі. Многія ведаюць спевакоў з Лельчыц, Тонежа, Дзяржынска, Глушкавіч, Слабады і іншых вёсак. А колькі ў нашым раёне юных зорачак, у якіх яшчэ ўсё наперадзе!

Хараство Лельчыцкай зямлі і раней, і зараз вабіць майстроў слова, жывапісцаў. А калі шчыра, мне здаецца, што такіх прыгожых мясцін, як у нашым краі, нідзе няма. А дарагія сэрцу яны, думаю, таму, што тут нарадзілася і зрабіла першыя крокі, тут прайшло дзяцінства, тут жывуць самыя блізкія і родныя людзі… І дзе б ні была, заўсёды спешаюся дамоў, каб сустрэцца і пагутарыць з бацькамі, якія заўсёды зразумеюць і дапамогуць, каб пачуць такое доўгачаканае: “Матулечка, я так па табе сумавала!..”.